Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Жнв 2013

Шматгаліновая выстаўка-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман-2013" пройдзе ў Гродне 26-28 верасня

21 жніўня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Рэспубліканская ўніверсальная выстаўка-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман-2013" пройдзе ў Гродне 26-28 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Выстаўка-кірмаш адбудзецца ў Гродне 15-ы раз у цэнтральным спартыўным комплексе "Нёман". Яна стваралася з мэтах актывізацыі працэсаў супрацоўніцтва Гродзенскай вобласці з прыгранічнымі тэрыторыямі суседніх краін і сёння стала найбольш значным мерапрыемствам міжнароднага характару.

Тут дэманструюцца дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і сферы паслуг Гродзенскай вобласці. Прымаюць удзел і прадпрыемствы абласцей Беларусі, замежныя партнёры. 15-ю выстаўку плануюць наведаць прадстаўнікі прадпрыемстваў і афіцыйныя дэлегацыі на чале з кіраўнікамі рэгіёнаў Расіі (у тым ліку Масквы), Польшчы, Літвы.

Выстаўка не мае абмежаванняў па тэматыцы і наменклатуры экспануемых тавараў, сваю прадукцыю і паслугі прадстаўляюць як буйныя прадпрыемствы, так і сярэдні, дробны бізнес, падкрэслілі ў БГПП.

У час выстаўкі-кірмашу традыцыйна праводзяцца буйныя дзелавыя мерапрыемствы.

Асноўная мэта "Еўрарэгіёна "Нёман" - пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей паміж сумежнымі дзяржавамі і пошук варыянтаў найбольш паспяховага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Госці выстаўкі могуць азнаёміцца з прадукцыяй канкурэнтаў, устанавіць новыя дзелавыя кантакты, заключыць дагаворы, намеціць канкрэтныя шляхі для далейшага развіцця партнёрскіх адносін.

Арганізатарамі выстаўкі-кірмашу з'яўляюцца Гродзенскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Гродзенскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі