Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Снж 2014

Шкляныя бранзалеты ХII-ХIII стагоддзяў будуць прадстаўлены на выстаўцы "Новае ў археалогіі Гомельшчыны"

18 снежня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Шкляныя бранзалеты, вырабленыя прыкладна ў ХII-ХIII стагоддзях, якія жанчыны выкарыстоўвалі ў якасці ўпрыгажэнняў, будуць прадстаўлены на выстаўцы "Новае ў археалогіі Гомельшчыны". Яна адкрыецца 18 снежня ў палацы Румянцавых і Паскевічаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар музея Аксана Таропава.

Выстаўка з'яўляецца прадаўжэннем пачатага ў мінулым годзе маштабнага музейнага праекта з аналагічнай назвай. У экспазіцыі будуць паказаны новыя прадметы з нядаўніх экспедыцый гомельскіх археолагаў. "У прыватнасці, размова ідзе пра знаходкі з ахоўных даследаванняў у гістарычным цэнтры Гомеля і матэрыялаў XI Мохаўскай археалагічнай экспедыцыі па вывучэнні комлексу помнікаў X-XI стагоддзяў у Лоеўскім і Гомельскім раёнах", - сказала Аксана Таропава.

Шкляныя пацеркі, а таксама гандлёвыя пломбы, якія падкрэсліваюць актыўныя гандлёвыя адносіны Гомеля з іншымі рэгіёнамі, былі знойдзены на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля. Раскопкі старажытных курганоў прынеслі такія ўнікальныя экспанаты, як наканечнік стралы ХI стагоддзя і фібулу (металічная засцежка для адзення, якая адначасова служыць упрыгажэннем). Яны былі распаўсюджаны з бронзавага веку да ранняга Сярэдневякоўя.

Усяго ў калекцыі будзе больш за 100 экспанатаў. Не засталася ўбаку і тэма Новага года. Ёлка, якая ўпрыгожвае афішу выстаўкі, выканана з дапамогай умоўных знакаў археалагічных чарцяжоў. Выстаўка будзе працаваць да канца студзеня 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі