У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
II Еўрапейскія гульні ў Мінску
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Кст 2014

Шэсць слуцкіх паясоў з Варшавы прыбылі для экспанавання ў Мінск

Слуцкія паясы29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэсць слуцкіх паясоў прыбылі з Варшавы для экспанавання ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва музея Алена Карпенка.

Паясы Слуцкай мануфактуры - экспанаты з багацейшых калекцый Нацыянальнага музея ў Варшаве. Збор музея налічвае 300 кунтушовых паясоў, з якіх 58 - слуцкія. Пяць паясоў на выстаўцы выкананы ў перыяд, калі прадпрыемствам кіравалі Ян і Лявон Маджарскія (1767-1807), адзін пояс створаны пасля 1807 года. Паясы былі набыты музеем у прыватных асоб у 1940-1960-я гады.

Сёння ў музеі манціруецца экспазіцыя, а з 5 лістапада выстаўка будзе адкрыта для шырокай публікі. Як адзначыла Алена Карпенка, выстаўка слуцкіх паясоў з Нацыянальнага музея ў Варшаве рэалізуецца згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння старадаўняга майстэрства ткацтва.

Гэта не першы выставачны праект, калі слуцкія паясы часова вяртаюцца на радзіму. У Мінску "гасцілі" экспанаты з Масквы, Львова, Вільнюса.

Слуцкія паясыКунтушовы пояс - абавязковы аксесуар мужчынскага параднага адзення шляхты Рэчы Паспалітай, высокі ўзор ручнога ткацтва. Адмыслова выкананыя шэдэўры ствараліся на працягу сярэдзіны XVIII - першай палавіны XIX стагоддзя на мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая, і насіліся звычайна на кунтушы - верхнім адзенні з разрэзанымі спушчанымі рукавамі.

На выстаўцы прадстаўлены пяць чатырохбаковых і адзін двухбаковы пояс. Такія паясы па праву стаяць у адным радзе з найвялікшымі дасягненнямі сусветнай культуры дзякуючы своеасаблівай вытанчанай арнаментыцы, кампазіцыйнай гармоніі, колеру, тонкаму мастацкаму густу. Убачыць шэдэўры ткацтва мінчане і госці сталіцы змогуць да 6 красавіка будучага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс