Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Лют 2014

Сем цудаў выберуць у Беларусі

18 лютага, Орша /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Праект "Сем цудаў Беларусі" плануецца рэалізаваць у рэспубліцы, паведаміў сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў пры наведванні Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна ў Оршы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з назвай праекта плануецца вызначыць сем найбольш значных мясцін Беларусі, якія абавязаны наведаць кожны жыхар і госць краіны. "У гэты спіс можна ўключыць Брэсцкую крэпасць-герой, Сафійскі сабор у Полацку, Буйніцкае поле, Мірскі і Нясвіжскі замкі. Пры выбары такіх мясцін хацелася б бачыць не толькі рэлігійныя аб'екты, але і нашы мясціны гераічнай славы, культурныя і сацыяльныя аб'екты, святыні нашага народа. Пры гэтым важна, каб яны знаходзіліся ў розных абласцях краіны, каб, наведваючы іх, людзі маглі аб'ехаць усю Беларусь", - сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Аляксандр Радзькоў удакладніў карэспандэнту БЕЛТА, што цяпер праект знаходзіцца ў стане ідэі і шляхі яго ажыццяўлення пакуль дэталёва не абмяркоўваліся. "Рэалізаваць яго плануецца шляхам шырокага грамадскага абмеркавання, прыцягнення экспертнай камісіі", - дадаў ён. Не выключана, што народнае галасаванне пры выбары сямі цудаў Беларусі будзе арганізавана на сайце БЕЛТА.

У Аршанскім раёне Аляксандр Радзькоў сёння прыняў удзел у семінары ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці на тэму "Роля ўстаноў сацыяльнай сферы і ідэалагічнага актыву вобласці ў падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі