Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Сак 2013

Сацыяльна-творчая праграма "Чарнобыльскі шлях - дарога жыцця" стартуе 21 сакавіка ў Гомельскай вобласці

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXVII Міжнародная сацыяльна-творчая праграма "Чарнобыльскі шлях - дарога жыцця" стартуе 21 сакавіка ў Хойніцкім раённым доме культуры (Гомельская вобласць). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Дабрачынныя мерапрыемствы праграмы "Чарнобыльскі шлях - дарога жыцця" пройдуць з 21 сакавіка па 4 красавіка ў пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнах Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей Беларусі, Бранскай вобласці Расіі, а таксама ў Чарнігаўскай вобласці Украіны.

З творчымі нумарамі на розных этапах праекта выступяць народны артыст Беларусі кампазітар Эдуард Ханок, Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі "Свята" Белдзяржфілармоніі, заслужаны калектыў Беларусі - ансамбль песні і танца ўнутраных войскаў МУС, лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фестываляў.

"Больш як за 25 гадоў рэалізацыі праграмы была створана сістэма культурнага абслугоўвання насельніцтва аддаленых рэгіёнаў, забруджаных радыенуклідамі, якая ўключае ў сябе такія праекты, як "Калядная ёлка - нашы дзеці" і "У будучыню - з надзеяй". Дзякуючы праекту дзясяткі музычных школ і школ-інтэрнатаў, дзіцячыя рэабілітацыйныя цэнтры, цэнтры па рабоце з дзецьмі і моладзі, бальніцы атрымалі дапамогу ў тэхнічным аснашчэнні", - адзначылі ў прэс-службе БРСМ.

З творчымі праграмамі ў пацярпелых раёнах у свой час пабывалі вядомыя беларускія кампазітары, музыканты, выканаўцы і калектывы. Сярод іх Ігар Лучанок, Эдуард Зарыцкі, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Якаў Навуменка, "Песняры", "Харошкі" і іншыя. Свае сілы ў праекце спрабавалі і юныя таленты: Ягор Фарашчан, Ксенія Сітнік, Міша Ліла, Ягор Валчок, лаўрэат прэміі БРСМ дзіцяча-юнацкі ансамбль народнага эстраднага танца і песні "Палеская зорачка".

Арганізатарамі міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы "Чарнобыльскі шлях - дарога жыцця" выступаюць БРСМ, Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі