Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Май 2014

Самы вялікі ў свеце габелен можа знайсці месца пастаяннай экспазіцыі

Выстаўка "Габелен стагоддзя"16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Габелен стагоддзя" - унікальнага твора беларускага мастака Аляксандра Кішчанкі адкрылася сёння ў будынку цэнтральнага офіса Банка развіцця ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Габелен стагоддзя" - гэта гіганцкае палатно вышынёй з шасціпавярховы дом. Яно важыць 286 кг, яго плошча - 266 кв.м. Габелен упершыню быў прадстаўлены публіцы ў 1996 годзе і з-за значных памераў выстаўляўся ўсяго толькі некалькі разоў. Як расказаў журналістам старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас, на яго погляд, палатно выдатна ўпісалася ў інтэр'ер будынка. "Вельмі рады, што дзякуючы Банку развіцця жыхары сталіцы і госці чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць гэтымі днямі ў Мінску, змогуць азнаёміцца з габеленам", - сказаў Сяргей Румас. Адказваючы на пытанне аб магчымасці пастаяннай экспазіцыі "Габелена стагоддзя" ў Банку развіцця, старшыня праўлення адзначыў, што ўсё будзе залежаць ад таго, наколькі ўдалым будзе вопыт цяперашняй выстаўкі. "Думаю, калі вопыт будзе ўдалым, то мы да гэтай тэмы будзем вяртацца яшчэ не раз", - лічыць Сяргей Румас.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прыняў удзел міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. Ён сказаў, што для любога твора важна, каб яго бачылі людзі, маглі ацаніць аўтарскую ідэю.

Выстаўка "Габелен стагоддзя"Выстаўка "Габелен стагоддзя" будзе доўжыцца ў Банку развіцця па 30 мая. Уваход на яе будзе бясплатны. Для жадаючых убачыць унікальнае палатно будуць працаваць вопытныя экскурсаводы, якія змогуць на розных мовах расказаць пра ўнікальны твор мастацтва.

Асаблівасць экспазіцыі заключаецца ў тым, што дзякуючы архітэктуры будынка і размяшчэнню ў ім габелена наведвальнікам упершыню прадастаўлена магчымасць дэталёва разгледзець твор на розных узроўнях. Раней гэта можна было зрабіць толькі пры дапамозе бінокля.

"Габелен стагоддзя" зроблены спосабам ручнога ткацтва з воўны. На палатне аўтар адлюстраваў больш за 80 партрэтаў самых вядомых асоб мінулага і сучаснасці, а таксама Хрыста і Антыхрыста, Багародзіцы, Ноеў каўчэг. Мастак нібы паглядзеў у 20 стагоддзе з касмічнай далечыні і маляўнічай воўнай напісаў карту падзей цэлага стагоддзя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі