Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Врс 2013

Самалёт з гуманітарнай дапамогай для Амурскай вобласці адправіцца сёння з Беларусі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па даручэнню Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі сёння з Беларусі ў Амурскую вобласць, якая пацярпела ад паводкі, адправіцца самалёт з гуманітарнай дапамогай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Самалёт Іл-76 выляціць у Благавешчанск. У Амурскую вобласць будуць накіраваны мясныя кансервы, дзіцячае харчаванне, харчовая бульба. Суправаджаць груз будуць работнікі МНС Беларусі, а таксама старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Аляксандр Зазуля. "Перад нашай місіяй стаіць задача ад імя беларусаў падтрымаць нашых сяброў, братоў-расіян. Калі прыходзіць бяда, адлегласці ніхто не бярэ у разлік", - адзначыў ён.

Аляксандр Зазуля дадаў, што ён плануе сустрэцца з людзьмі, якія пацярпелі ад паводкі, кіраўніцтвам Благавешчанска, Амурскай вобласці. "Мэта - даведацца пра настроі, пажаданні, прааналізаваць сітуацыю на месцы, а вярнуўшыся ў Беларусь, абмеркаваць, ці можам мы яшчэ чым-небудзь дапамагчы", - растлумачыў парламентарый.

Паводка пачалася ў Расіі ў канцы ліпеня. Акрамя Амурскай вобласці на Далёкім Усходзе пацярпелі Хабараўскі край і Яўрэйская аўтаномная вобласць. Як паведамляюць расійскія СМІ, на гэты момант застаюцца затопленымі 105 населеных пунктаў, больш як 23 тыс. чалавек эвакуіраваны. Акрамя далёкаўсходніх рэгіёнаў паводка закранула Башкірыю, Магаданскую і Чалябінскую вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс