У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Май 2014

Самалёт з беларускай гуманітарнай дапамогай прызямліўся ў Бялградзе

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самалёт Іл-76 з беларускай гуманітарнай дапамогай прызямліўся ў Бялградзе, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

У Бялград дастаўлены мотапомпы, дызельныя электрастанцыі, электрагенератары, каркасныя палаткі, коўдры, прадукты харчавання. Паводле рашэння сербскага боку гуманітарная дапамога будзе перададзена пацярпеламу ў выніку паводкі насельніцтву рэспублікі.

"Сербскі бок звярнуўся з просьбай аказаць падтрымку ратавальнікамі, тэхнікай і абсталяваннем для ліквідацыі наступстваў прыроднай катастрофы. Па распараджэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі два верталёты Мі-8 авіяцыі МНС і 4 групы ратавальнікаў учора раніцай вылецелі ў Сербію", - сказаў Віталь Навіцкі. Ён таксама адзначыў, што беларускія спецыялісты аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем для дапамогі людзям ва ўмовах паводкі. Цяпер верталёты знаходзяцца ў Сербіі, супрацоўнікі МНС гатовы пачаць выкананне задач па выратаванні і эвакуацыі людзей, дастаўцы прадуктаў харчавання і абсталявання.

18 мая транспартны самалёт Іл-76ТД з гуманітарным грузам вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Моцныя паводкі ў Сербіі, выкліканыя вялікай колькасцю ападкаў, негатыўна паўплывалі на сем муніцыпалітэтаў у шасці раёнах у паўднёвай частцы краіны. Блакіраваны дарогі, пашкоджаны сеткі водазабеспячэння, не працуе мясцовая прамысловасць. У гэтыя выхадныя захоўвалася верагоднасць выпадзення больш як 50 мм ападкаў. Паводле прагнозаў спецыялістаў узровень вады ў рацэ Velika Morava і большасці яе прытоках у бліжэйшы тыдзень таксама намнога будзе перавышаць небяспечную адзнаку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску