Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Май 2018

Салют у Мінску можна будзе ўбачыць на пяці пляцоўках

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску вызначаны пяць пунктаў для запуску святочнага салюту ў Дзень Перамогі, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Убачыць феерверк у сталіцы можна будзе ў раёне плошчы Перамогі (устаноўкі будуць размяшчацца ў парках Горкага і Я.Купалы), каля стэлы "Мінск - горад-герой", у аэрапорце Мінск-1, у раёне вёскі Зацень і ў мікрараёне Усходні.

Паводле слоў Паўла Скалабана, святкаванне Дня Перамогі ў сталіцы традыцыйна пройдзе маштабна. Ва ўсіх раёнах горада будуць працаваць канцэртныя пляцоўкі, выязны гандаль, арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы. 9 мая ўдзень адбудзецца ўскладанне вянкоў і кветак да манумента Перамогі, а ўвечары - святочны канцэрт тэлепраекта "Плошча Перамогі - 2018".

Таксама гулянні з 10.00 да 23.00 разгорнуцца каля Палаца спорту, з 13.00 да 23.00 - на тэрыторыі Верхняга горада. Запланаваны і мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі БРСМ "Кветкі вялікай Перамогі", якая стартавала ў год 70-годдзя Перамогі. Маладзёжныя актывісты ўручаць гараджанам бутаньеркі, што складаюцца з яблыневай квітнеючай галінкі і стужкі ў колерах дзяржаўнага сцяга, пройдуць сустрэчы ветэранаў і моладзі. У музеі Вялікай Айчыннай вайны падвядуць вынікі патрыятычнага конкурсу "Мы помнім".

Для бесперабойнага транспартнага абслугоўвання святочных мерапрыемстваў прадугледжана павелічэнне колькасці рухомага саставу на аўтобусных маршрутах нумар 1 і 100, скарочаны інтэрвал руху паяздоў метрапалітэна. Пасля завяршэння салюту ў раёне пл.Перамогі задзейнічаюць дадатковыя аўтобусы і трамваі.

Завяршаецца святочнае афармленне горада, 8 і 9 мая будзе ўключана святочная ілюмінацыя. "Прыняты меры па падтрыманні парадку на тэрыторыях, прылеглых да святочных пляцовак", - адзначыў Павел Скалабан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі