Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліс 2015

Руслан Асланаў правёў першую рэпетыцыю на сцэне "Арэна Армеец" у Сафіі

Руслан Асланаў правёў першую рэпетыцыю на сцэне "Арэна Армеец" у Сафіі16 лістапада, Сафія /Кар. БЕЛТА/. Руслан Асланаў правёў першую рэпетыцыю на сцэне канцэртна-спартыўнага комплексу "Арэна Армеец" у Сафіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі ўдзельнік дзіцячага "Еўрабачання-2015" некалькі разоў выканаў сваю песню "Чараўніцтва", каб прывыкнуць да работы з вушным маніторам, паколькі гэта даволі складана для дзіцяці, якое ўпершыню выкарыстоўвае яго ў выступленні.

Руслан Асланаў правёў першую рэпетыцыю на сцэне "Арэна Армеец" у Сафіі"Пакуль мы толькі правяралі гук. Потым мы адслухалі запіс рэпетыцыі і ўнеслі пэўныя карэктывы ў гучанне і карцінку, якая будзе паказвацца па тэлевізары. У цэлым усё прайшло даволі гладка. Зразумела, песня не магла гучаць як на пласцінцы - гэта ж жывое выступленне, былі невялікія праблемы", - расказала вакальны прадзюсар Вольга Драздова.

Руслан Асланаў правёў першую рэпетыцыю на сцэне "Арэна Армеец" у СафііПаводле яе слоў, на якасць выканання магло паўплываць і тое, што рэпетыцыя праходзіла раніцай, калі галасавы апарат яшчэ спіць. "Але нават улічваючы гэта, я засталася цалкам задаволена", - адзначыла прадзюсар.

Перад канцэртам, які пройдзе ў суботу, 21 лістапада, Руслана чакае яшчэ некалькі рэпетыцый на сцэне "Арэна Армеец".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі