Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Лют 2012

Рэзалюцыя Еўрапарламента аб прымяненні смяротнай кары ў Беларусі выклікае абурэнне - МЗС

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзалюцыя Еўрапарламента аб прымяненні смяротнай кары ў Беларусі выклікае папросту абурэнне. Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэс-службы беларускага Міністэрства замежных спраў у сувязі з прыняццем Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі па Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэзалюцыя Еўрапарламента аб прымяненні смяротнага пакарання ў Беларусі выклікае папросту абурэнне: Еўрапарламент дэ-факта становіцца на бок тэрарыстаў, некампетэнтна падвяргаючы сумненню вывады, вынікі і рашэнні беларускага суда па справе аб тэрактах", - гаворыцца ў заяве.

У дакуменце адзначаецца: "Еўрапарламент таксама, што не робіць яму гонару, груба ўмешваецца ў ажыццяўленне правасуддзя ў суверэннай дзяржаве".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі