Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Стд 2014

Рэстаўрацыю маёнтка Агінскіх у Смаргонскім раёне плануюць завяршыць у верасні

17 студзеня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Рэстаўрацыю маёнтка Агінскіх у Залессі плануюць завяршыць у верасні. Аб гэтым 17 студзеня ў час сустрэчы з ваяводам Падляскім Мацеем Жыўна (Польшча) паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абмяркоўваючы тэму супрацоўніцтва па праектах, накіраваных на развіццё турызму, губернатар Гродзенскай вобласці падкрэсліў, што краіны ў многім аб'ядноўвае агульнасць культур.

Так, у 2015 годзе будзе праведзена шмат мерапрыемстваў да 250-годдзя з дня нараджэння вялікага дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Польскіх гасцей чакаюць у якасці іх удзельнікаў. Ужо ў гэтым годзе да верасня плануецца завяршыць работы па рэстаўрацыі маёнтка Агінскіх у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна. Аб'ект адкрыюць у час урачыстай цырымоніі таксама з удзелам гасцей з розных краін. На думку губернатара, сядзіба стане адной з папулярных мясцін для польскіх турыстаў.

Рэстаўрацыя маёнтка пачалася ў 2011 годзе. Работы па аднаўленню на аб'екце фінансуюцца па дзяржпраграмах з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў, а таксама са сродкаў Еўрапейскага саюза ў адпаведнасці з праектам трансграфічнага супрацоўніцтва.

На месцы маёнтка будзе створаны турысцка-культурны комплекс з чатырох зон. Тут адкрыюцца музейныя і гасцявыя пакоі, тэатральна-канцэртныя залы, аранжарэі. У перспектыве будзе адноўлены існаваўшы раней у маёнтку французскі парк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі