У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліп 2014

Рэспубліканскі турысцка-спартыўны злёт кемпераў пройдзе ў Крупскім раёне

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі турысцка-спартыўны злёт кемпераў пройдзе з 1 па 3 жніўня на беразе возера Сялява (у аграгарадку Калодніца Крупскага раёна Мінскай вобласці), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

У час злёту нараўне са спартыўнымі спаборніцтвамі і конкурсамі плануецца прэзентацыя Клуба караванераў Беларусі, круглы стол з удзелам замежных кемпераў з Літвы, Польшчы, Латвіі, Расіі, Украіны па пытаннях развіцця караванернага руху ў турызме, а таксама культурна-забаўляльная праграма для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства.

Спартыўная частка злёту прадугледжвае правядзенне спаборніцтваў па міні-футболе, паркавым валейболе, дартсе, гіравым спорце, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, рыбалоўным спорце, турысцкую паласу перашкод, сямейныя эстафеты.

Базай для стаянкі "дамоў на колах" выбралі новы кемпінг, які адкрыўся 21 чэрвеня бягучага года. Ён здольны прыняць адначасова больш за 300 чалавек. У кемпінгу добраўпарадкаваны гасцявыя двух- і чатырохмесныя домікі, адна- і двухпакаёвыя кемпінгавыя палаткі, а таксама 50 месц для ўласных аўтадамоў і жылых турыстычных аўтапрычэпаў, 50 месц для палатак. Таксама на тэрыторыі абсталяваны дзіцячая і спартыўная пляцоўкі, месца для раскладання вогнішча, стаянка для аўтамабіляў, прычал. У час маючага адбыцца злёту (2 жніўня) будуць працаваць гандлёвыя рады, падворкі, выстаўкі.

Праграма злёту прадугледжвае дэманстрацыю магчымасцей і прывабнасці такога віду падарожжаў і адпачынку, абмеркаванне існуючых праблем, абмен інфармацыяй і набытым вопытам, пошук шляхоў далейшага развіцця караванінгу ў Беларусі.

Акрамя саміх аматараў аўтападарожжаў у злёце прымуць удзел прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў, грамадскіх арганізацый, суб'ектаў гаспадарання.

У Беларусі зарэгістравана каля 600 прычэпаў-дач і 40 аўтадамоў, функцыянуе 13 стаянак для кемпераў. У лютым 2014 года створана Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускі клуб караванераў і аўтатурыстаў", што аб'ядноўвае больш за 60 членаў.

У пачатку ліпеня ў музейным комплексе "Дудуткі" прайшоў II Міжнародны фестываль караванераў, у якім прынялі ўдзел больш за 30 экіпажаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы і Германіі.

Галоўным арганізатарам маючага адбыцца Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага злёту кемпераў выступае Міністэрства спорту і турызму Беларусі.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску