Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Лют 2015

Рэспубліканскі экалагічны форум пройдзе ў гэтым годзе ў новым фармаце

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XIII Рэспубліканскі экалагічны форум пройдзе ў бягучым годзе 20 мая ў фармаце навукова-практычнай канферэнцыі. Аб гэтым паведаміла ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна.

У час форуму будзе праведзена пленарнае пасяджэнне і секцыйныя мерапрыемствы па тэмах: "Устойлівае развіццё і зялёная экноміка", "Вада", "Глебы", "Экалагічная адукацыя". У ходзе дзелавой праграмы прадстаўнікі органаў улады, бізнесу, навукі, адукацыі, міжнародных арганізацый і грамадскасці могуць прадставіць для абмеркавання свае пункты гледжання на вырашэнне праблем экалагічнай мадэрнізацыі эканомікі.

Акрамя таго, з 19 па 22 мая запланавана правядзенне І Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Зялёны дом", арганізатарам якой з'яўляецца ўнітарнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. "Мэта выстаўкі - дэманстрацыя сучасных тэхналогій у сферы энергазберажэння, паветраачысткі, водаачысткі, абсталявання ўтылізацыі адходаў, інавацыйных экалагічна чыстых матэрыялаў і іншых найноўшых тэхналогій па ахове навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека ад негатыўных уздзеянняў", - адзначыла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.

"Карыстаючыся выпадкам, запрашаем да дыялогу ўсіх, каму не абыякава стварэнне ў Беларусі эфектыўнай рэсурса- і энергазберагальнай эканомікі ва ўмовах беражлівага стаўлення да прыроды", - падкрэсліла Ія Малкіна.

Рэспубліканскі экалагічны форум - масавае мерапрыемства, асноўнымі мэтамі якога з'яўляюцца кансалідацыя і актывізацыя ўсіх слаёў грамадства ў вырашэнні праблем аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Форум накіраваны на павышэнне экалагічнай культуры насельніцтва, прапаганду прынцыпаў устойлівага выкарыстання рэсурсаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі