Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Снж 2014

Рэканструкцыя аэравакзала Нацыянальнага аэрапорта Мінск коштам Br720 млрд завершена

30 снежня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Рэканструкцыя аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск завершана. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, наведваючы аэрапорт, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З адкрыццём другога пускавога комплексу мы завяршылі рэканструкцыю аэравакзала Нацыянальнага аэрапорта Мінск, у выніку якой дадаткова пабудавана больш за 2 тыс. кв.м плошчы, створаны больш камфортныя ўмовы для пасажыраў, для аператыўнага кантролю пагранічнікаў і мытных службаў", - сказаў віцэ-прэм'ер. Ён звярнуў увагу, што колькасць кабін пагранічнага кантролю, напрыклад, павялічана ў 2,5 раза.

Паводле даных Анатоля Калініна, на рэалізацыю праекта было затрачана Br720 млрд. Пры гэтым ён адзначыў, што тэрміны праекта былі скарочаны больш як у 2 разы ад запланаванага. "Заказчык і беларускія будаўнікі выканалі свае абавязацельствы і дасягнулі выніку, які задаволіць самых патрабавальных пасажыраў", - канстатаваў віцэ-прэм'ер.

Анатоль Калінін падкрэсліў, што ў цэлым абнаўленне аэрапорта прадоўжыцца і яно закране транспартную інфраструктуру. У прыватнасці, у 2015 годзе тут пачнуць будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы. "Гэта будзе падрыхтоўчы перыяд. На працягу двух гадоў паласа будзе пабудавана", - рэзюмаваў намеснік прэм'ер-міністра.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базіруюцца Нацыянальная авіякампанія "Белавія" і грузавыя авіяперавозчыкі "Трансавіяэкспарт", "Рубістар" і "Генекс". Палёты з мінскага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.

Нацыянальны аэрапорт Мінск быў уведзены ў эксплуатацыю больш як 30 гадоў таму і з'яўляецца асноўным паветраным портам краіны, праз які выконваецца да 97 працэнтаў пасажырскіх і грузавых авіяперавозак. За 2013 год праз Нацыянальны аэрапорт Мінск і яго філіял аэрапорт "Мінск-1" было перавезена больш за 2 млн 182 тыс. пасажыраў, што перавысіла паказчык 2012 года на 18,7 працэнта. Паводле папярэдніх прагнозаў, пасажырапаток за 2014 год складзе тут амаль 2 млн 600 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі