16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 200 прадметаў ваеннага абмундзіравання і амуніцыі прадставіць выстаўка "Сляды вайны...", якая адкрыецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 19 мая, паведамілі БЕЛТА ў музеі.
Гэта сучасны выставачны праект Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Аляксея Мікалаевіча Цікунова, які прадставіў тэхніку са сваёй калекцыі. Экспазіцыя азнаёміць з рэдкімі ўзорамі ваеннай формы і амуніцыі байцоў і афіцэраў Чырвонай арміі і салдат вермахта, а таксама ўзорамі трафейных матацыклаў, што выкарыстоўваліся ў арміі вермахта ў час вайны, і іх аналагамі, якія з'явіліся ў пасляваенны час, ужо на тэрыторыі Савецкага саюза. Сярод экспанатаў - асабістыя рэчы, сувеніры і талісманы, якія пры жыцці беражліва захоўвалі былыя франтавікі.
Наведвальнікі выстаўкі змогуць зрабіць фатаграфіі ў інтэрактыўных зонах каля рарытэтных матацыклаў.
Экспазіцыя будзе працаваць па 18 ліпеня.