Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Apr 2014

Распрацаваны фірменны стыль XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Фірменны стыль фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"10 красавіка, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. У Цэнтры культуры "Віцебск" распрацаваны фірменны стыль XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Асновай для мастацкага ўвасаблення стылю фестывалю 2014 года ў друкаванай і відэапрадукцыі нязменна з'яўляецца таварны знак фестывалю. "У гэтым годзе яго элементы дапоўнены каляровай гамай, якая ўключае сакавітыя неонавыя колеры. Пры поглядзе на фестывальны плакат узнікаюць розныя асацыяцыі: святочны феерверк у фестывальным небе, прыгожыя спадніцы танцоўшчыц, фантастычная кветка-васілёк, якая ўвабрала ў сябе ўсе фарбы лета і распусцілася ў ліпені, каб падарыць гасцям фестывалю чараўніцтва сустрэчы з мастацтвам", - растлумачылі ў цэнтры. Аўтарам фірменнага стылю фестывалю з'яўляецца мастак-дызайнер цэнтра Дар'я Волкава.

Ва ўстанове культуры падкрэслілі, што фірменны стыль фестывалю традыцыйна выкарыстоўваецца ў афармленні друкаванай і відэапрадукцыі, пры вырабе сувеніраў. Ён знойдзе сваё адлюстраванне на білетах, плакатах, дыпломах, картках акрэдытацыі, майках, паштоўках, блакнотах, ручках і іншай сувенірнай прадукцыі. У гэтай жа стылістыцы будуць аформлены рэкламныя і ролікі прэзентацыі, якія традыцыйна суправаджаюць "Славянскі базар у Віцебску". Распрацоўкай мультымедыйнай прадукцыі фестывалю займаецца мастак-дызайнер Ганна Кандратовіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі