Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Сак 2014

Работы Нікаса Сафронава ўпершыню прадстаўлены ў Мінску

Выстаўка Нікаса Сафронава ў Мінску19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ўпершыню прадстаўлены работы заслужанага мастака Расіі акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў Нікаса Сафронава. Персанальная выстаўка майстра адкрылася ў выставачнай зале Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага - філіяле Музея гісторыі горада Мінска, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Нікаса Сафронава можна назваць адным з самых вядомых расійскіх жывапісцаў сучаснасці. Асноўная частка яго работ знаходзіцца ў прыватных зборах і музеях многіх краін свету. Сярод паклоннікаў творчасці мастака - Ала Пугачова, Сафі Ларэн, Ален Дэлон, П'ер Кардэн, Даяна Рос, Мансэрат Кабалье, Мадонна, Мікіта Міхалкоў, Стывен Спілберг, Ціна Цёрнер, Жан-Поль Бельмандо, Элтан Джон, Мік Джагер, П'ер Рышар, Рычард Гір, Элізабет Тэйлар.

На выстаўцы прадстаўлена 100 жывапісных і графічных работ, створаных у перыяд з канца 1990-х да 2013 года. Гэта творы розных жанраў: пейзажу, нацюрморты, партрэты, сюжэтныя сюррэалістычныя кампазіцыі, сярод якіх палотны ва ўнікальным аўтарскім стылі "Dreаm vision".

Гледачы змогуць ацаніць майстэрства Сафронава-партрэтыста. У галерэі можна азнаёміцца з партрэтамі акцёра Джоні Дэпа, балерыны Маі Плісецкай, галівудскага "каўбоя" Клінта Іствуда, французскай прыгажуні Сафі Марсо і інш.

Выстаўка Нікаса Сафронава ў МінскуДэманструюцца і самыя апошнія работы мастака, прысвечаныя тэме Алімпійскіх гульняў у Сочы. Гэта яркія фантазіі, у якіх мастаку ўдалося перадаць увесь запал Алімпіяды, адвагу і смеласць чалавека, сілу і прыгажосць спорту на фоне велічнай, чароўнай прыроды.

Персанальныя выстаўкі Нікаса Сафронава заўсёды становяцца яркай падзеяй культурнага жыцця. У 1995 годзе з вялікім поспехам прайшла яго выстаўка ў Стамбуле, а ў 1996 годзе - персанальныя выстаўкі ў Акадэміі мастацтваў (Масква), у Музеі Марка Шагала ў Віцебску (Беларусь), у Бергама (Італія). Затым яго карціны ўбачылі знатакі Таронта, Рыма, Цюрыха, Нью-Ёрка, Сочы, Рыгі, Санкт-Пецярбурга і іншых гарадоў свету.

У 2005 годзе імя мастака з'яўляецца ў Сусветнай кнізе Ведаў, за выдатны ўклад у сучаснае мастацтва Нікас узнагароджаны "Алмазам да Вінчы".

Азнаёміцца з творчасцю Нікаса Сафронава жыхары і госці сталіцы могуць да 5 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі