Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Ліс 2014

Работы больш як 120 беларускіх аўтараў складуць экспазіцыю IV Біенале жывапісу, скульптуры і графікі

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работы больш як 120 сучасных беларускіх аўтараў складуць экспазіцыю IV Біенале жывапісу, скульптуры і графікі "Формазмест-703", якое пройдзе з 27 лістапада па 14 снежня ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Палацы мастацтва, які стане выставачнай пляцоўкай праекта.

Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць больш як 500 карцін і скульптур, размешчаных у чатырох выставачных залах.

Беларускае біенале - гэта магчымасць даведацца аб самых новых дасягненнях беларускага мастацтва, азнаёміцца з работамі вядомых сучасных мастакоў, паўдзельнічаць у музычных мерапрыемствах і галасаванні гледачоў на вызначэнне лепшых мастацкіх работ па трох намінацыях: графіка, жывапіс, скульптура.

Выстаўка аб'ядноўвае лепшыя работы, створаныя сучаснымі беларускімі аўтарамі, за апошнія два гады. Таму праект мае назву "Формазмест-703". 703 дні ў сучасным жыцці - цэлая эпоха. За два гады свет становіцца іншым. І гэта абавязкова датычыцца мастацтва - прасторы, дзе аўтары спрабуюць сродкамі ўласнай творчай мовы асэнсаваць найважнейшыя пытанні, якія хвалююць чалавецтва.

Беларусь прадаўжае сусветныя традыцыі форумаў біенале ў Венецыі, Фларэнцыі, Шанхаі, Стамбуле і іншых гарадах свету. Пры гэтым біенале крыху адыходзіць ад міжнароднага фармату і прадстаўляе максімальна шырокі зрэз беларускага мастацтва. Гэта не дае магчымасці правесці яго як цэласны праект, але дае магчымасць гледачу максімальна цесна азнаёміцца з беларускім мастацтвам ва ўсіх яго праявах. Здольнасць беларускай мастацкай супольнасці да дыскусій, да інтэграцыі ў сусветны мастацкі працэс вызначаецца менавіта тут.

Арганізатар выстаўкі - ТАА "Беларускі саюз мастакоў" сумесна з Рэспубліканскай мастацкай галерэяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі