Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Стд 2014

Работа музеяў Мінска будзе скарэкціравана для зручнасці гасцей чэмпіянату свету па хакеі

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Графік работы музеяў і іншых асноўных турыстычных аб'ектаў Мінска будзе скарэкціраваны для зручнасці гасцей чэмпіянату свету па хакеі. Аб гэтым сёння расказаў дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін у ходзе анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Паводле яго слоў, карэкціроўка рэжыму работу цікавых турыстам аб'ектаў будзе праведзена ў кожным выпадку індывідуальна і з улікам магчымых патокаў наведвальнікаў. "Асноўныя аб'екты Мінска, напрыклад, мастацкі, гістарычны і іншыя музеі, павінны адназначна працаваць не да 18 гадзін, а так, як зручна наведвальніку. Мы паставілі тэрміны да 1 лютага гэту тэму адрэгуляваць, вызначыць рэжым работы, аптымальны для таго, каб задаволіць пажаданні турфірм і гасцей, якія самастойна падарожнічаюць", - растлумачыў дырэктар дэпартамента.

Пад турыстаў падстрояцца і ўсе турысцка-інфармацыйныя цэнтры. "Дадзена даручэнне, каб без выхадных працавалі турысцка-інфармацыйныя цэнтры рэспублікі, асабліва ў Мінску. Таму што часам складаецца парадаксальная сітуацыя, калі ў выхадныя дні назіраецца найбольшы паток гасцей, а інфармацыйна-турыстычныя цэнтры на вуліцы Рэвалюцыйнай і праспекце Пераможцаў у Мінску проста закрыты", - адзначыў Вадзім Кармазін. Абмяркоўваецца таксама і канчатковае месца размяшчэння турысцка-інфармацыйных цэнтраў. Адзін з іх, хутчэй за ўсё, будзе перанесены бліжэй да гарадской ратушы Мінска.

На кругласутачны рэжым работы ў хуткім часе пяройдзе турыстычны аператар "Цэнтркурорт", дзе плануецца стварыць гарачыя лініі і кол-цэнтры для дапамогі турыстам па вырашэнню ўзнікшых праблем. Акрамя таго, паводле слоў Вадзіма Кармазіна, на чыгуначным вакзале будзе працаваць яшчэ і каардынацыйны цэнтр для ўсіх турыстаў для вырашэння пытанняў транспартных зносін. "Нехта згубіў білеты, нехта адстаў ад групы і гэтак далей, для дапамогі такім турыстам будзе на вакзале працаваць спецыяльны цэнтр", - паведаміў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі