8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" прэтэндуе на правядзенне чэмпіянату свету 2025 года па біятлоне. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным акаўнце Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) у Instagram, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
IBU аб'явіў саіскальнікаў на права правядзення планетарных форумаў 2024 і 2025 гадоў. На галоўны турнір сусветнага біялона ў 2024 годзе прэтэндуе чэшскае Нове-Места. Канкурэнты "Раўбічаў" у правядзенні ЧС-2025 - швейцарскі Ленцэрхайдзе і зноў чэшскае Нове-Места.
Канчатковае рашэнне будзе прынята на 14-м чарговым кангрэсе IBU, які адбудзецца ў лістападзе ў Празе (Чэхія).
Раней чэмпіянат свету па біятлоне праходзіў у "Раўбічах" у 1974, 1982 і 1990 гадах.