У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Кст 2014

Пытанні захавання традыцыйнай культуры абмяркуюць на міжнародным форуме ў Магілёве

8 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Міжнародны форум "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства" пройдзе ў Магілёве 15-16 кастрычніка. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алег Хмялькоў.

Трэці па ліку форум на гэты раз пройдзе ў фармаце святочных мерапрыемстваў з нагоды 75-годдзя ўстановы культуры. Яго ўдзельнікі змогуць убачыць яркую феерыю народнай творчасці Магілёўшчыны: захаваныя і адроджаныя рамёствы, песні, танцы, абрады.

"Форум, які ўжо стаў традыцыйным, праводзіцца з мэтай аб'яднаць сілы тэарэтыкаў і практыкаў розных краін у напрамку вырашэння праблем захавання традыцыйнай культуры. Гэта будзе яркая дэманстрацыя эфектыўнага спосабу вядзення міжкультурнага дыялогу, узаемаўзбагачэння вопытам работы ў справе захавання традыцыйных культурных каштоўнасцей. У форуме і ўрачыстасцях з нагоды юбілею прымуць удзел дзеячы культуры і мастацтва Магілёўшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама Расіі, Францыі, Літвы, Азербайджана, Арменіі, Румыніі", - сказаў дырэктар.

У першы дзень форуму каля будынка цэнтра разгорнецца выстаўка-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці Магілёўскай вобласці "Чароўны свет народнага мастацтва". Тут можна будзе азнаёміцца з усімі напрамкамі рамеснай творчасці рэгіёна, набыць унікальныя вырабы ручной работы з дрэва, гліны, саломкі, ільну, воўны і іншых прыродных матэрыялаў. Выстаўка будзе суправаджацца майстар-класамі для наведвальнікаў і тэматычнай канцэртнай праграмай "Народнай творчасці святочны карагод".

У фае Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра адкрыецца выстаўка работ майстроў па ткацтве, экспазіцыя навукова-вытворчага прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў "Скарбніца", на якой будуць прадстаўлены рэканструкцыі традыцыйных беларускіх народных касцюмаў розных рэгіёнаў краіны. Таксама запланавана навукова-практычная канферэнцыя "Фальклор і абрадавыя традыцыі як аўтэнтычныя праявы багацця лакальных культур". У час канферэнцыі вучоныя, мастацтвазнаўцы, этнографы азнаёмяцца з фальклорам, абрадамі і абрадавай атрыбутыкай Магілёўскага рэгіёна, абмяняюцца ведамі і вопытам па фіксацыі, рэканструкцыі, захаванні і папулярызацыі фальклорных і абрадавых традыцый краін-удзельніц, абмяркуюць далейшыя шляхі міжнароднага супрацоўніцтва па ўзнятых на канферэнцыі тэмах.

Фіналам першага дня форуму стане ў канцэртнай зале "Магілёў" урачыстае мерапрыемства "Народная творчасць - крыніца натхнення", прымеркаванае да 75-годдзя ўстановы культуры. 16 кастрычніка ва ўдзельнікаў форуму будзе магчымасць азнаёміцца з традыцыйнымі абрадамі асенняга цыкла Асіповіцкага краю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс