У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Крс 2014

Продаж білетаў на канцэрты "Славянскага базару" пачынаецца ў Віцебску

Продаж білетаў на канцэрты "Славянскага базару" ў Віцебску18 красавіка, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Першы этап рэалізацыі білетаў на мерапрыемствы XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пачынаецца 18-19 красавіка ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".

Продаж білетаў за наяўны разлік пачнецца ў 10.00 ва ўсіх касах Цэнтра культуры: каля дырэкцыі фестывалю, на плошчы Свабоды і плошчы Перамогі, у канцэртнай зале "Віцебск", у мікрараёне Білева (за безнаяўны разлік набыць білеты можна будзе ў дырэкцыі фестывалю і ў канцэртнай зале "Віцебск"). "У першыя два дні (18 і 19 красавіка) рэалізацыя білетаў будзе весціся толькі ў Віцебску, а затым яны з'явяцца ў продажы ў Інтэрнэце. Іх можна будзе набыць, заказаць або забраніраваць з любой кропкі свету", - растлумачылі ў Цэнтры культуры і дадалі, што другі этап рэалізацыі білетаў пачнецца ў канцы красавіка-пачатку мая.

Узоры билетаў на "Славянскі базар-2014" у ВіцебскуПраграма форуму ўжо амаль гатова. На галоўных канцэртных пляцоўках фестывалю за пяць асноўных і чатыры дадатковыя дні пройдзе 49 мерапрыемстваў. На сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца 19 канцэртных праграм. Традыцыйна гэта канцэрты цырымоній адкрыцця і закрыцця фестывалю, канцэрт Саюзнай дзяржавы (у гэтым годзе ён называецца "Я люблю цябе, жыццё!"). Са сваімі праграмамі выступяць арт-група "Хор Турэцкага", Надзея Кадышава і ансамбль "Залатое кальцо", Стас Міхайлаў, Філіп Кіркораў, Барыс Майсееў, Мікалай Растаргуеў і група "Любэ", Алег Газманаў, група "Чайф", таксама ў амфітэатры адбудуцца канцэрты "Парад ўсмешак", "Залаты хіт", "Зоркі Еўропы", пройдзе шоу "Тэлеасарці". Яркай падзеяй фестывалю абяцае стаць канцэртная праграма, падрыхтаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Марка Фрадкіна "Вярнуўся я на Радзіму".

Продаж білетаў на "Славянскі базар-2014" у ВіцебскуЦэны на білеты вагаюцца ад Br50 тыс. да Br1,3 млн. Самыя дарагія - на канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця.

ХХІІІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 10 па 14 ліпеня. Чакаецца, што ў мерапрыемствах форуму прымуць удзел прадстаўнікі каля 30 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску