Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Mar 2013

Прэзентацыя мінскага чэмпіянату свету па хакею 2014 года пройдзе ў Маскве

Прэзентацыя мінскага чэмпіянату свету па хакею 2014 года пройдзе ў Маскве

15 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзентацыя мінскага чэмпіянату свету па хакею 2014 года будзе праведзена 21 сакавіка ў Маскве ў пасольстве Беларусі ў Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе дыпламатычнага прадстаўніцтва.

У час прэзентацыі эксперты і журналісты атрымаюць магчымасць азнаёміцца з турыстычнымі магчымасцямі Беларусі, гісторыяй і дасягненнямі беларускага хакея, даведацца аб лядовых арэнах краіны і ходзе падрыхтоўкі да падзеі сусветнага маштабу, якая пройдзе з 9 па 25 мая 2014 года ў Мінску.

Мерапрыемства арганізавана ДУ "Цэнтр па санаторна-курортнай рабоце "ЦэнтрКурорт" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (афіцыйны тураператар чэмпіянату свету па хакею 2014 года ў Мінску) пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Расіі, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага агенцтва па турызму, Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра "Мінск", Дырэкцыі па правядзенню чэмпіянату свету па хакею 2014 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі