Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Сак 2013

Прэзентацыя мінскага чэмпіянату свету-2014 па хакею прайшла ў Берліне

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя мінскага чэмпіянату свету-2014 па хакею адбылася ў час буйнейшай міжнароднай турыстычнай выстаўкі ITB Berlin-2013, якая з 6 па 10 сакавіка праходзіць у сталіцы Германіі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА менеджар дырэкцыі чэмпіянату свету Пётр Рабухін.

Дырэкцыю мінскага хакейнага чэмпіянату свету-2014 прадстаўляў на выстаўцы намеснік дырэктара Аляксандр Шэвель, а ДУ "ЦэнтрКурорт" - начальнік установы Алег Міхайлаў.

Прэзентацыя сусветнага хакейнага свята адбылася 7 сакавіка - у пасольстве Беларусі ў Германіі - і 8 сакавіка - на міжнародным турыстычным кангрэсе.

У час выстаўкі прайшлі кансалідаваныя прэзентацыі турыстычных магчымасцей Беларусі і гатоўнасці аб'ектаў да чэмпіянату. У выстаўцы прынялі ўдзел 187 краін свету, а колькасць журналістаў, якія прыехалі, перавысіла 7 тыс. чалавек з 90 краін. На выстаўцы адбыўся самы вялікі турыстычны кангрэс у свеце, які штогод праходзіць з 2004 года. Кангрэс абмеркаваў актуальныя пытанні турыстычнай галіны, тэндэнцыі на рынках сацыяльных медыя і мабільных тэхналогій.

У гэтым годзе запланавана яшчэ некалькі прэзентацый мінскага чэмпіянату свету па хакею, які пройдзе ў беларускай сталіцы 9-25 мая 2014 года. Бліжэйшыя прэзентацыі мінскага першынства планеты адбудуцца ў Маскве, Сочы, Стакгольме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі