Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Кст 2014

Прэзентацыя беларускай выстаўкі аб Першай сусветнай вайне адбылася ў Маскве

2 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзентацыя выстаўкі беларускага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава "Імгненні Першай сусветнай вайны. Погляд па абодва бакі фронту" адбылася ў ходзе круглага стала "Расія ў Вялікай вайне", які прайшоў 2 кастрычніка ў Маскоўскім Доме Нацыянальнасцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Гэтай выстаўкай яе стваральнік хацеў паказаць малавядомыя эпізоды таго часу. Экспазіцыя дае магчымасць убачыць падзеі Першай сусветнай вайны вачыма яе непасрэдных удзельнікаў - ваенных фатографаў нямецкай і рускай армій. Фатаграфіі адлюстроўваюць іх погляд на адну і тую ж падзею, прычым не толькі баявыя дзеянні, але і, напрыклад, святкаванне Каляд.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя расійскія вучоныя і эксперты, даследчыкі падзей Першай сусветнай вайны, студэнты гістарычных факультэтаў, супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Расіі.

Мадэратарам круглага стала выступіў доктар гістарычных навук, прафесар кафедры грамадскіх сувязей і медыяпалітыкі Інстытута дзяржаўнай службы і кіравання персаналам Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ Аляксандр Назараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі