Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Стд 2013

Прэзідэнт Беларусі плануе наведаць з афіцыйнымі візітамі Інданезію і Сінгапур

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі мае намер наведаць з афіцыйнымі візітамі Інданезію і Сінгапур. Аб гэтым сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка паведаміў на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе паспяхова прайшлі візіты беларускай урадавай дэлегацыі ў Бангладэш, Індыю, краіны Цэнтральнай Азіі. Цяпер рыхтуецца маштабны візіт на вышэйшым узроўні ў Інданезію і Сінгапур. Мы ўсё больш і больш спрабуем асвойваць гэтыя рынкі", - заявіў Прэзідэнт.

Беларусь наладжвае кантакты з Манголіяй, асабліва ў частцы сельскагаспадарчай і горназдабыўной тэхнікі. "Манголія - краіна няхай і не густанаселеная, але ў іх у зямлі ёсць усё. Кітай, Расія і іншыя краіны праяўляюць там вялікі інтарэс. Актыўна ідзе здабыча карысных выкапняў, і тут мы будзем да месца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Крыху складаней, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, складваецца супрацоўніцтва з афрыканскім кантынентам. "Аднак пастаўлена задача новаму міністру замежных спраў знайсці тры-чатыры дзяржавы ў Афрыцы, магутныя, як Венесуэла ў Лацінскай Амерыцы, якія маюць патрэбу ў нас. Мы пачнём з малога, замацоўваючыся на рынках гэтых дзяржаў і працуючы з іх тэрыторый на суседнія краіны", - сказаў Прэзідэнт. Беларусь пойдзе гэтым шляхам ужо ў бліжэйшы час. "У нас нармальныя адносіны з Эфіопіяй, з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, цяпер выйшлі на нейкі кантакт з Ганай, інакш кажучы, нас ведаюць і да нас нармальна ставяцца ў некаторых афрыканскіх дзяржавах. Мы будзем там зазямляцца", - адзначыў ён.

У той жа час Прэзідэнт выказаў шкадаванне, што страчаны адносіны з Лівіяй і Сірыяй у сувязі са складанай палітычнай абстаноўкай у гэтых краінах. "Пакуль з гэтымі краінамі і шэрагам іншых дзяржаў цяжка працаваць у эканамічным напрамку. Але я лічу, што гэта часова. Людзі і там будуць жыць і хочуць жыць нармальна. Рана ці позна мы адновім нармальныя адносіны і з гэтымі дзяржавамі", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі