26 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэм'ерны паказ балета "Кармэн", пастаўленага творчым калектывам Беларусі, Арменіі, Расіі, Украіны і Францыі, адбыўся ў Парыжы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
На прэм'еры спектакля прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Беларусі, Расіі і Францыі. Прэм'еру ў пастаноўцы расійскага харэографа-пастаноўшчыка Надзеі Калінінай наведалі больш як 4,5 тыс. гледачоў. Аранжыроўку на музыку вядомага французскага кампазітара Жоржа Бізэ зрабіў прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Віктар Войцік. Дэкарацыі да спектакля выкананы па эскізах галоўнага мастака Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага Алы Сарокінай. Прэм'ера балета ў Парыжы прайшла ў суправаджэнні аркестра Гродзенскай капэлы. Французская публіка доўгімі авацыямі вітала выканаўцаў і стваральнікаў пастаноўкі.
Паказ гэтага спектакля запланаваны ў 50 гарадах Францыі.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|