Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Снж 2013

Праезд у грамадскім транспарце Мінска для акрэдытаваных гасцей ЧС па хакею будзе бясплатным

11 снежня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Для акрэдытаваных гасцей чэмпіянату свету па хакею ў 2014 годзе праезд у грамадскім транспарце Мінска будзе бясплатным. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кошт праязнога білета для гледачоў удакладняецца", - адзначыў Валерый Шкуратаў.

Паводле яго слоў, у сталіцы да сусветнага першынства па хакею распрацавана 13 дадатковых маршрутаў, якія будуць звязваць месцы і аб'екты, што ўяўляюць найбольшы інтарэс для турыстаў. Сярод іх чыгуначны вакзал, Студэнцкая вёска, "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна".

Усяго каля 180-200 дадатковых аўтобусаў будзе курсіраваць у сталіцы ў дні чэмпіянату. Плануецца набыць 50 тралейбусаў і 100 аўтобусаў, а таксама пяць вагонаў метро.

Напярэдадні чэмпіянату свету па хакею ў Мінску ўдасканаляць работу маршрутных таксі, якія ўжо змянілі сваё аблічча, дадаў Валерый Шкуратаў. Сёння на сталічных дарогах з'яўляюцца камфартабельныя аўтобусы. Плануецца да 1 мая 2014 года ўвесці ў доследную эксплуатацыю дыспетчарскі цэнтр, каб у час правядзення сусветнага першынства па хакею ўзяць пад поўны кантроль работу маршрутных таксі.

У нацыянальным аэрапорце Мінск плануецца арганізаваць стаянку закрытага тыпу для таксі. Перавозчыкаў будуць дапускаць туды на конкурснай аснове. Другі праект намечана рэалізаваць на Прывакзальнай плошчы, у выніку чаго яна будзе поўнасцю рэканструявана. "На гэтай тэрыторыі падрыхтуюць асобны тэрмінал для грамадскага пасажырскага транспарту. Ён размесціцца паміж вуліцамі Ленінградская і Кірава. Асобна на гэтым жа ўчастку з'явіцца стаянка для аўтамабіляў, а з боку вакзала будзе арганізавана закрытая стаянка для таксі", - расказаў Валерый Шкуратаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі