Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Кст 2014

Праект "Арт Zabor" прэзентаваны ў пасольстве Беларусі ў Францыі

24 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У пасольстве Беларусі ў Францыі адбылося прадаўжэнне паказу ў Парыжы праекта "Арт Zabor", паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

На агароджы беларускага пасольства прадстаўлены работы васьмі сучасных беларускіх мастакоў - удзельнікаў праекта: Аляксандра Дасужава, Віталя Дзенісенкі, Віктара Альшэўскага, Сяргея Каваля, Юрыя Якавенкі, Уладзіслава Стальмахова, Руслана Вашкевіча і Сяргея Грыневіча.

На прэзентацыі праекта ў пасольстве Беларусі прысутнічалі віцэ-прэзідэнт асацыяцыі "Сардэчна запрашаем у Францыю" Ніколь Парланж, а таксама жонкі паслоў і саветнікаў пасольстваў Арменіі, Беларусі, Малдовы, Сальвадора, Сербіі, ЗША, Швейцарыі, Японіі, былы пасол Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо, а таксама графіня Антуана Паскевіч, якая з'яўляецца адным з нашчадкаў былых уладальнікаў Палаца Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка на адкрыцці выстаўкі адзначыў, што праект "Арт Zabor" падарожнічае па Беларусі і ў розных краінах свету на працягу двух гадоў. Яго мэта - прадставіць беларускай і замежнай грамадскасці сучаснае выяўленчае мастацтва Беларусі.

У будынку пасольства Беларусі ў Францыі таксама адбылося адкрыццё вернісажу беларускага графіка з Гродна Юрыя Якавенкі, які з'яўляецца адным з удзельнікаў праекта.

Для гасцей выстаўкі была таксама праведзена прэзентацыя турыстычных магчымасцей Беларусі і прадэманстраваны фільмы "Адзін дзень з жыцця Беларусі", "Нясвіжскі палац" і "Мірскі замак", якія з'яўляюцца помнікамі ЮНЕСКА.

Паказ праекта "Арт Zabor" у Парыжы арганізаваны па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Францыі сумесна з інвестыцыйным праектам "Зубр Капітал". У кастрычніку бягучага года выстаўка "Арт Zabor" з вялікім поспехам была прадстаўлена ў мэрыі 16-й акругі Парыжа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі