8 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Два прадстаўнікі Беларусі ў ліку групы замежных грамадзян адзначаны расійскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Адпаведны ўказ прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна апублікаваны 7 мая на расійскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, медаля Пушкіна ўдастоены вядучы праграмы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Вячаслаў Бандарэнка і загадчык кафедры славянскіх літаратур Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Іван Чарота.
Узнагароды прысуджаны "за вялікі ўклад ва ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва з РФ, развіццё гандлёва-эканамічных і культурных сувязей", гаворыцца ва ўказе.