Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Май 2015

Прадстаўнікі 12 краін выступяць на фестывалі "Залатая пчолка" ў Клімавічах

18 мая, Магілёў /Антаніна Блізнюк - БЕЛТА/. Прадстаўнікі 12 краін выступяць на XV Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці "Залатая пчолка" ў Клімавічах. Музычны форум пройдзе з 28 па 31 мая, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік фестывалю Святлана Яфрэмава.

Музычнае свята збярэ выканаўцаў і калектывы з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдавіі, Расіі, Латвіі, Літвы, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Эстоніі.

"Праграма фестывалю дзіцячай творчасці насычана самымі разнастайнымі музычнымі, культурнымі мерапрыемствамі і конкурснымі праектамі, - падзялілася субяседніца. - Фармат свята вызначаны чатырма асноўнымі тэматычнымі днямі: "Дзень сяброўства", "Дзень нараджэння фестывалю дзіцячай творчасці "Залатая пчолка", "Дзень моладзi "Мы пачынаем свой шлях", "Фестывальны дзень".

Запланавана вялікая конкурсная праграма па такіх намінацыях, як "Салісты - народныя спевы", "Вакальныя ансамблі - народныя спевы", "Вакальныя ансамблі - эстрадныя спевы", "Калектывы эстраднага танца", "Салісты - эстрадныя спевы", "Калектывы народна-сцэнічнага танца".

Для гасцей свята падрыхтавана тэатралізаваная фальклорна-выставачная экспазіцыя "Сардэчна запрашаем" з удзелам творчых калектываў, майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, а таксама канцэртная праграма "Карагод сяброў". Святочна-выставачная экспазіцыя "Беларускі кірмаш" прадставіць прадметы беларускага быту і рэгіянальнага касцюма, майстар-класы, тэматычныя фальклорныя праграмы творчых калектываў Магілёўскай вобласці. На плошчы Вялікага Кастрычніка разгорнецца маладзёжная тэматычная пляцоўка "Кветкі Вялікай Перамогі", прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У час мерапрыемства адбудзецца адкрыты дыялог паміж арганізатарамі і ўдзельнікамі фестывалю, прэсай "Залатая пчолка - 15 "залатых" гадоў. Традыцыі і навацыі".

Фіналам музычнага свята 31 мая стане шэсце "На крылах натхнення". Адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу і заключны гала-канцэрт "Залатыя фарбы фестывалю".

Фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка" праходзіць у Клімавіцкім раёне з 1996 года. У 2001 годзе конкурс атрымаў статус міжнароднага. Лаўрэатамі фестывалю ў розныя гады былі Ксенія Сітнік, Андрэй Кунец, Ганна Мушак, Лідзія Заблоцкая і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс