Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Aug 2013

Прадпрыемствы і ўстановы Беларусі 29 жніўня ўшануюць мінутай маўчання ахвяр ядзерных выпрабаванняў

27 жніўня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Многія беларускія прадпрыемствы пацвердзілі гатоўнасць ушанаваць мінутай маўчання ахвяр ядзерных выпрабаванняў 29 жніўня. Аб гэтым сёння ў Мінску паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі, пастаянны паўнамоцны прадстаўнік гэтай краіны пры статутных і іншых органах Садружнасці Ергалі Булегенаў.

"Мінута маўчання ў 11.05 па мясцовым часе ў памяць аб загінуўшых у выніку ядзерных катастроф з'яўляецца ініцыятывай Казахстана. Многія кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў і дзяржустаноў запэўнілі, што абавязкова падтрымаюць нас", - расказаў дыпламат, удакладніўшы, чаму выбар прыпаў менавіта на гэты час. "Калі ўявіць сабе размяшчэнне стрэлак, то яны ў 11.05 будуць падобныя на літару V, з якой пачынаецца слова Victoria, што азначае перамогу", - растлумачыў пасол. На яго думку, толькі аб'яднаўшыся ў барацьбе за бяз'ядзерны свет, можна атрымаць усеагульную перамогу і дабіцца добрай будучыні для наступных пакаленняў.

Ергалі Булегенаў заклікаў усіх беларусаў падтрымаць запланаваную акцыю.

Правядзенне ва ўсіх краінах свету мінуты маўчання ў памяць аб ахвярах ядзерных выпрабаванняў з'яўляецца часткай казахстанскага праекта "АТАМ" у мэтах выканання рэзалюцыі Генасамблеі ААН ад 2 снежня 2009 года. 29 жніўня лічыцца Міжнародным днём дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў. Гэты дзень павінен больш актыўна інфармаваць людзей аб наступствах выпрабавальных выбухаў ядзернай зброі, іншых ядзерных узрываў і неабходнасці іх спынення.

У прэамбуле рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН гаворыцца, што трэба прыкладаць усе намаганні для таго, каб пакласці канец ядзерным выпрабаванням і тым самым прадухіліць спусташальныя і згубныя наступствы для жыцця і здароўя людзей і навакольнага асяроддзя. Поўнае спыненне атамных выпрабаванняў - адзін з ключавых сродкаў дасягнення мэты пабудовы, свабоднага ад ядзернай зброі, свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі