Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліс 2013

"Прадэкспа-2013" адкрыецца сёння ў Мінску

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XIX Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш "Прадэкспа-2013" адкрыецца сёння ў Футбольным манежы ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Экспазіцыя выстаўкі традыцыйна ўключае шырокі пералік таварных груп: гэта і хлебабулачныя, кандытарскія вырабы, мяса і мясапрадукты, малочная прадукцыя, фрукты і агародніна, алкагольныя і безалкагольныя напіткі, бакалея. Акрамя таго, на выстаўцы будуць прадстаўлены халадзільнае і маразільнае абсталяванне, спецадзенне, прадэманстраваны перадавыя тэхналогіі вытворчасці тары, упакоўкі і этыкеткі.

Праграма выстаўкі разлічана на тры дні. Сёння адбудзецца цырымонія адкрыцця, удзел у якой прымуць як прадстаўнікі беларускіх міністэрстваў (сельскай гаспадаркі, гандлю, замежных спраў), так і Еўразійскай эканамічнай камісіі, Выканкама СНД, пасольстваў Казахстана, Венесуэлы і Малдовы, гандлёва-прамысловай палаты Негева (Ізраіль), а таксама дзелавога цэнтра эканамічнага развіцця Арменіі.

13 лістапада пройдуць перагаворы ў фармаце сам-насам з прадстаўнікамі гандлёвых сетак, гандлёва-прамысловых палат і кампаній, якія аказваюць брокерскія паслугі, паслугі экспертызы і сертыфікацыі.

14 лістапада арганізатары прадставяць адукацыйны блок праграмы. У гэты дзень плануюцца выступленні прадстаўнікоў Інстытута павышэння кваліфікацыі мытных органаў, Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, інстытутаў сацыялогіі і эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У іх дакладах будуць закрануты такія актуальныя тэмы, як асаблівасці мытнага адміністравання ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, асаблівасці аплаты мытных плацяжоў, стандарты для харчовай прамысловасці ў АЭП, асаблівасці вядзення дзейнасці ў рамках СГА і многія іншыя.

Выстаўка арганізуецца Нацыянальным выставачным цэнтрам "Белэкспа" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры садзейнічанні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства гандлю, канцэрна "Белдзяржхарчпрам", Мінгарвыканкама, Белкаапсаюза. Як адзначаюць арганізатары, "Прадэкспа" ставіць сваёй мэтай садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускіх вытворцаў прадуктаў харчавання, пашырэнню асартыменту выпускаемай прадукцыі, стварэнню новых якасных перамен на айчынным харчовым рынку, пошуку новых партнёраў, вызначэнню вектара дзейнасці ў сучасных эканамічных умовах, а таксама дасягненню новых рубяжоў у бізнесе.

У 2012 годзе ўдзельнікамі "Прадэкспа" сталі больш як 250 прадпрыемстваў, сярод якіх як беларускія кампаніі, так і прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Ірана. У час работы выстаўкі было заключана звыш 18,5 тыс. дагавораў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс