Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Жнв 2010

Пра Беларускі інвестыцыйны форум у Франкфурце-на-Майне

17 лістапада 2010 года ў адным з прызнаных фінансавых цэнтраў Еўропы - Франкфурце-на-Майне - адбудзецца трэці Беларускі інвестыцыйны форум. Беларускія інвестыцыйныя форумы ўжо сталі традыцыйнымі дзякуючы заслужанай папулярнасці сярод замежных інвестараў. Мерапрыемства ў Франкфурце, якое праводзіцца ў рамках Еўрапейскага фінансавага тыдня, стане другім па ліку агульнанацыянальным замежным форумам.

Прадстаўнічую беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. У склад дэлегацыі ўвойдуць кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў, галіновых канцэрнаў, прадпрымальніцкіх саюзаў, вядучых прадпрыемстваў.

Фармат работы канферэнцыі прадугледжвае правядзенне двух паслядоўных пленарных пасяджэнняў на тэмы: "Чаму выгадна інвесціраваць у эканоміку Рэспублікі Беларусь?" і "Як інвесціраваць у Рэспубліцы Беларусь?" і чатырох паралельных секцый, арганізаваных у форме подыумнай дыскусіі.

Члены беларускага ўрада, кіраўнікі канцэрнаў у прамым дыялогу з інвестарамі абмяркуюць структурныя эканамічныя рэформы, якія адбываюцца ў Беларусі. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на нюансах рэалізуемай у краіне палітыкі лібералізацыі, якія ўяўляюць цікавасць для замежнай аўдыторыі. Сур'ёзная ўвага будзе ўдзелена магчымасцям інвесціравання ў розныя галіны беларускай эканомікі, у тым ліку шляхам удзелу ў прыватызацыйных працэсах. Адбудзецца зацікаўлены дыялог аб перавагах работы ў Рэспубліцы Беларусь, якія адкрыліся пасля ўступлення нашай краіны ў Мытны саюз.

Акрамя беларускіх удзельнікаў, у ходзе форуму выступяць прадстаўнікі замежных банкаў і кампаній, што паспяхова працуюць у нашай краіне, якія падзеляцца ўласным вопытам, ацэнкамі беларускага бізнес-асяроддзя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі