Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Чэр 2014

Помнік прападобнаму Сергію Раданежскаму адкрыты ў Мінску

Помнік прападобнаму Сергію Раданежскаму адкрыты ў Мінску23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Помнік рускаму царкоўнаму дзеячу - прападобнаму Сергію Раданежскаму - адкрыўся 23 чэрвеня ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Манумент, які асвяціў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, устаноўлены на тэрыторыі прыхода ў гонар прападобнага Cергія Раданежскага.

Як адзначыў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, адкрыццё помніка - знакавая падзея ў жыцці беларускага грамадства, што сведчыць аб дружбе і развіцці адносін з Расіяй. "Мы больш прывыклі гаварыць аб эканоміцы, сумесных праектах у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, але ўсё гэта было б немагчыма без духоўнага адзінства. Хрысціянскія каштоўнасці, якія ўвасоблены ў гэтым мануменце, сведчаць аб шматбаковым і пазітыўным развіцці адносін Беларусі і Расіі, у тым ліку ў духоўнай сферы", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі, старшыня Навукова-кансультатыўнага савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Леанід Слуцкі паведаміў, што Фонд захавання духоўнай спадчыны прападобнага Сергія Раданежскага (яго папячыцельскі Савет узначальвае старшыня Дзярждумы Сяргей Нарышкін) у гэтым годзе пачаў святкаванне 700-годдзя з дня нараджэння вядомага царкоўнага дзеяча ўстаноўкай трох манументаў. Адзін з іх з'явіўся ў Сімферопалі, другі - у Мінску, а трэці праз некаторы час будзе ўстаноўлены ў Казахстане. У сувязі са святкаваннем памятнай даты на гэты год запланаваны і іншыя не менш цікавыя мерапрыемствы.

Помнік прападобнаму Сергію Раданежскаму адкрыты ў МінскуСтаршыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка выказаў падзяку расійскаму фонду і асабіста Сяргею Нарышкіну за рэалізацыю праекта і яго фінансаванне.

Устаноўка помніка - адзін з этапаў у рэалізацыі цэлага храмавага комплексу. Прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы сёння заклаў капсулу ў падмурак будучага храма ў гонар прападобнага Сергія Раданежскага. На тэрыторыі прыхода пабудавана ўжо невялікая царква, у перспектыве - будаўніцтва вялікага храма. У бліжэйшыя месяцы завершыцца яго праектаванне.

Помнік прападобнаму Сергію Раданежскаму адкрыты ў МінскуСергій Раданежскі (1314 -1392) - вядомы царкоўны дзеяч. Свецкае імя Варфаламей. Адстаючы ў навучанні ад сваіх равеснікаў, ён стаў вывучаць Свяшчэннае Пісанне. Прыкладна ў 1328 годзе разам з сям'ёй пераехаў у Раданеж. Там накіраваўся ў манастыр, а праз некаторы час заснаваў царкву Сергія Раданежскага ў імя Святой Тройцы. Затым стаў ігуменам у Богаяўленскім манастыры, прыняў імя Сергій. Праз некалькі гадоў у гэтым месцы ўтварыўся працвітаючы храм. Прападобны стаў высокапаважаным у колах усіх князёў: ён благаслаўляў іх перад бітвамі, прыміраў паміж сабой. Памёр вялікі ігумен 25 верасня 1392 года. За сваю біяграфію Сергій Раданежскі заснаваў некалькі манастыроў. Быў прылічаны да ліку святых. У творы "Жыціе Сергія" Епіфанія Прамудрага сцвярджаецца, што за ўсю біяграфію Сергія Раданежскага было здзейснена мноства цудаў і вылечванняў. Аднойчы ён нават уваскрэсіў чалавека. Перад абразом прападобнага людзі просяць аб выздараўленні, а 25 верасня, у дзень смерці, вернікі ўшаноўваюць яго памяць.Помнік прападобнаму Сергію Раданежскаму адкрыты ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі