Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Врс 2014

Помнік Мулявіну ўстановяць у Екацярынбургу 29 верасня

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Помнік народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну ўстановяць на яго радзіме ў Екацярынбургу 29 верасня. Аб гэтым сёння ў час акцыі "Вянок пашаны", прысвечанай заснавальніку ансамбля "Песняры", заявіў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Манумент узвядуць па праекце беларускага скульптара, уладальніка залатога медаля Акадэміі мастацтваў СССР Сяргея Логвіна. Помнік установяць у цэнтры горада на алеі, якая вядзе да білетных кас кінаканцэртнага тэатра "Космас".

У той жа дзень на радзіме Мулявіна пройдзе канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры".

Сёння спаўняецца 45 гадоў з дня стварэння легендарнага калектыву. З гэтай нагоды на Маскоўскіх могілках адбылася акцыя "Вянок пашаны", прысвечаная памяці заснавальніка ансамбля - Уладзіміру Мулявіну.

Афіцыйнай датай стварэння калектыву лічыцца 1 верасня 1969 года, калі рашэннем мастацкага савета Беларускай філармоніі група "Лявоны" (першапачатковая назва калектыву) атрымала права называцца вакальна-інструментальным ансамблем. З назвай "Лявоны" група праіснавала каля года, да IV Міжнароднага конкурсу артыстаў эстрады, які праходзіў у кастрычніку 1970 года.

"Песняры" доўгі час заставаліся адной з самых папулярных груп Савецкага Саюза. "Белавежская пушча", "Волагда", "За паўгадзіны да вясны", "Княжна" і многія іншыя песні, што гучалі ў выкананні легендарнага ансамбля "Песняры", даўно прызнаны лепшымі хітамі XX стагоддзя. Склад калектыву не раз змяняўся. Усяго ў ансамблі прапрацавала больш за 50 музыкантаў. Мастацкім кіраўніком ансамбля "Песняры" з моманту яго ўтварэння і да сваёй смерці ў 2003 годзе быў Уладзімір Мулявін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі