Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Чэр 2014

Поезд памяці з удзельнікамі вызвалення Беларусі 22 чэрвеня прыедзе з Масквы ў Брэст

18 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Поезд памяці адправіцца 20 чэрвеня з Беларускага вакзала Масквы ў Брэст, паведамілі БЕЛТА ў маскоўскай мэрыі.

Падарожжа зробяць 300 пасажыраў, сярод якіх ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку якія прымалі ўдзел у аперацыі "Баграціён" па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.

21 чэрвеня Поезд памяці зробіць прыпынак у Мінску, дзе ўдзельнікі акцыі ўскладуць кветкі да манумента Перамогі на плошчы Перамогі, наведаюць памятныя мясціны Беларусі, мемарыяльны комплекс "Хатынь" і гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна".

Узыход сонца 22 чэрвеня пасажыры Поезда памяці сустрэнуць у легендарнай Брэсцкай крэпасці, дзе прымуць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных пачатку Вялікай Айчыннай вайны, сустрэнуцца з беларускімі ветэранамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі