Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Чэр 2013

Плошчу Дзяржаўнага сцяга ў Мінску адкрыюць 2 ліпеня

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыццё ў Мінску плошчы Дзяржаўнага сцяга стане кульмінацыяй святкавання, прымеркаванага да Дня Незалежнасці. Аб гэтым 27 чэрвеня на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 2 ліпеня ў 20.30. Цырымонія будзе пабудавана па прынцыпе маладзёжнага свята. Удзел у ім прымуць вышэйшыя службовыя асобы, кіраўніцтва горада, вядомыя дзеячы мастацтваў, актывісты БРСМ, навучэнская моладзь.

Пачатак мерапрыемству пакладзе маладзёжны музычны тэлевізійны паказ "Красуй, Беларусь!". Гэта будзе тэматычная канцэртная тэатралізаваная праграма працягласцю 60 мінут. У 21.30 свята прадоўжыцца на самой плошчы. Спецыяльна да цырымоніі адкрыцця рота ганаровай варты падрыхтавала кампазіцыю "Наш сцяг". Свае нумары публіцы прадставяць таксама ўдзельнікі групы "Флэшмоб", Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.Цітовіча, акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі, Дзяржаўны камерны хор Беларусі, зводны хор дзіцячых школ мастацтваў Мінска і інш. Чакаецца яркае дзейства з удзелам сцяганосцаў і лазернае шоу. Залпы з артылерыйскіх гармат завершаць мерапрыемства.

Плошча Дзяржаўнага сцяга знаходзіцца на праспекце Пераможцаў паміж выставачным цэнтрам "Белэкспа" і Палацам Незалежнасці. Аб'ект прызначаны стаць цэнтрам незалежнасці беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі