3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць краін Еўропы прадставяць у Мінску напрацоўкі па барацьбе з распаўсюджваннем новых псіхатропаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Семінар па процідзеянні распаўсюджванню новых псіхатропных рэчываў праходзіць у Мінску. "Нараўне з вывучэннем беларускага вопыту, прызнанага міжнароднай супольнасцю адным з самых прагрэсіўных, прадстаўнікі Швецыі, Румыніі, Харватыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі прадставяць свае апошнія напрацоўцкі ў галіне процідзеяння распаўсюджванню новых псіхаактыўных рэчываў. Акрамя таго, будзе прадстаўлена аўтаматызаваная інфармацыйна-пошукавая сістэма ідэнтыфікацыі наркотыкаў, якая дае магчымасць ажыццяўляць маніторынг новых рэчываў", - праінфармавалі ў МУС.
Удзельнікі форуму на працягу двух дзён абмяркуюць увесь спектр сістэм процідзеяння распаўсюджванню сінтэтычных наркотыкаў новага пакалення. Плануецца разгледзець і існуючыя складанасці выяўлення факта іх незаконнага абароту. Таксама будзе вывучаны міжнародны вопыт заканадаўчага рэгулявання ў гэтай сферы.
Семінар праводзіцца ў рамках Інструмента тэхнічнага садзейнічання і інфармацыйнага абмену Еўрапейскай камісіі ТАЙЕКС - у такім фармаце Беларусь трэці раз прымае экспертаў на сваёй пляцоўцы. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч.