20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаіл Гусман узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гэтай дзяржаўнай узнагароды Міхаіл Гусман удастоены за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне адносін паміж Беларуссю і Расіяй, пашырэнне супрацоўніцтва дзвюх краін у інфармацыйнай сферы.