Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2013

Першы форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца правесці ў Магілёўскай вобласці ў 2013 годзе

15 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Першы форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца правесці ў кастрычніку 2013 года ў Магілёўскай вобласці. З такой прапановай сёння выступіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў у час сустрэчы з першым намеснікам старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Аляксандрам Торшыным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Магілёўская вобласць была прапанавана таму, што там вельмі інтэнсіўнае супрацоўніцтва, у тым ліку прыгранічнае, з расійскімі рэгіёнамі, сказаў Анатоль Рубінаў.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што 2012 год быў вельмі плённым у плане развіцця інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве, адбыўся шэраг знакавых візітаў. Беларусь наведала старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянціна Мацвіенка. Было падпісана пагадненне паміж Саветам Рэспублікі і Саветам Федэрацыі, якое адкрывае новую старонку міжпарламенцкага ўзаемадзеяння дзвюх краін, падкрэсліў спікер верхняй палаты беларускага парламента.

Анатоль Рубінаў выказаў упэўненасць, што міжпарламенцкая камісія верхніх палат беларускага і расійскага парламентаў па міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву таксама надасць новы імпульс развіццю ўзаемадзеяння паміж суб'ектамі Расійскай Федэрацыі і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі.

"Наш Прэзідэнт вельмі падтрымлівае развіццё сувязей паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі. Гэта той шлях, які дапаможа далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва і самае галоўнае - пошуку плённых кантактаў паміж суб'ектамі гаспадарання", - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.

Першы намеснік старшыні Савета Федэрацыі Аляксандр Торшын падтрымаў прапанову правесці першы форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёўскай вобласці. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што сярод суб'ектаў Расійскай Федэрацыі існуе своеасаблівы конкурс на тое, каб прыняць беларускую дэлегацыю ў час такога форуму. Першы намеснік старшыні Савета Федэрацыі адзначыў, што Расію цікавіць вопыт Беларусі ў развіцці сельскай гаспадаркі, а таксама ў іншых сферах.

Пасля завяршэння сустрэчы Анатоля Рубінава і Аляксандра Торшына ў Савеце Рэспублікі пройдзе пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі па міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву. Плануецца, што парламентарыі абмяркуюць стан і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі і суб'ектамі Расіі. У праект парадку дня ўключана пытанне аб плане рэалізацыі сумесных дзеянняў Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па пашырэнню беларуска-расійскага супрацоўніцтва і аб правядзенні форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Парламентарыі абмяркуюць таксама шляхі ўдасканалення механізма ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў рэалізацыі праектаў і праграм Саюзнай дзяржавы і іншыя пытанні.

Расійская парламенцкая дэлегацыя на чале з першым намеснікам старшыні Савета Федэрацыі Аляксандрам Торшыным будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі да 16 лютага. Праграмай прадугледжаны наведванне дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання дакладнага машынабудавання "Планар", шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі