Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Nov 2014

Першы еўразійскі навуковы форум маладых вучоных пройдзе ў Мінску ў 2015 годзе

18 лістапада, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Першы еўразійскі навуковы форум маладых вучоных пройдзе ў наступным годзе ў Мінску. Аб гэтым паведаміў на адкрыцці міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Моладзь у навуцы-2014" старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У верасні гэтага года прайшла сустрэча маладых вучоных у Маскве, у час якой абмяркоўвалася пытанне правядзення ў наступным годзе ў Мінску першага еўразійскага форуму маладых вучоных", - растлумачыў Андрэй Іванец.

Правядзенне такога маштабнага форуму стане знакавым мерапрыемствам, паколькі наступны год у Беларусі аб'яўлены Годам моладзі. "Хочацца, каб гэты форум меў шырокі фармат. Акрамя канферэнцыі з дакладамі мы плануем правесці выстаўку сумесных інавацыйных праектаў маладых вучоных еўразійскай прасторы, на якую запросім патэнцыяльных інвестараў", - адзначыў вучоны.

Канферэнцыя "Моладзь у навуцы-2015" таксама адбудзецца. Гэта штогадовае мерапрыемства. "На постсавецкай прасторы наша канферэнцыя адна з самых старых. Яна праводзіцца ўжо 11-ы раз і стала візітнай карткай як Акадэміі навук, так і савета маладых вучоных", - падкрэсліў Андрэй Іванец. Паводле яго слоў, геаграфія канферэнцыі пашыраецца з кожным годам, у бягучым годзе да яе далучыліся такія краіны, як Балгарыя і Нігерыя.

XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Моладзь у навуцы" праходзіць 18-21 лістапада ў Мінску. У форуме прымаюць удзел больш як 400 маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і школьнікаў з усёй Беларусі, а таксама маладыя даследчыкі з Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі, Польшчы, краін Балтыі. У праграму ўключана больш як 340 дакладаў. Маладыя вучоныя абмяркоўваюць важнейшыя навуковыя праблемы, сярод якіх "Перспектыўныя напрамкі ўстойлівага развіцця АПК", "Захаванне біяразнастайнасці. Экалогія. Генетыка. Біятэхналогіі", "Гуманітарныя навукі і мастацтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі