Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Врс 2014

Першы адкрыты чэмпіянат Беларусі па паветраплаванні пройдзе ў Мінску 12-14 верасня

Першы адкрыты чэмпіянат Беларусі па паветраплаванні пройдзе ў Мінску 12-14 верасня11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы адкрыты чэмпіянат Беларусі па паветраплаванні пройдзе ў Мінску з 12 па 14 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту.

Чэмпіянат будзе праводзіцца ў мінскім парку адпачынку "Сонечная даліна". У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 20 каманд паветраплавальнікаў з розных краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і іншых дзяржаў.

Арганізатары абяцаюць, што галоўнай жамчужынай чэмпіянату стане начное свячэнне паветраных шароў. Таксама ў праграме байк-шоу, выступленні беларускіх выканаўцаў, рыцарскія баі, катанне на конях і ўстанаўленне сусветнага рэкорду па прыгатаванні сушы на вышыні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі