Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Жнв 2013

Персанальная выстаўка юбіляра Уладзіміра Пракапцова адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

Уладзімір Іванавіч Пракапцоў9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка жывапісных твораў "Струны прасторы і часу" генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзіміра Пракапцова адкрылася 8 жніўня ў Мінску. Вернісаж прысвяцілі двайному асабістаму святу кіраўніка - 60-годдзю з дня нараджэння і 15-годдзю дзейнасці на пасадзе дырэктара буйнейшага музея краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя ахоплівае перыяд з 1973 па 2013 год. Прадстаўленыя карціны сведчаць аб пастаянным творчым пошуку і самаўдасканаленні. Жывапіс для аўтара - магчымасць праявіць сябе і выказаць на палатне напружанасць думак. "Бацькоўскі дом", "Начны Віцебск", "Вытокі", "Вечнае" - у сваіх творах жывапісец паўстае ў праўдзівым абліччы, напоўнены шчырасцю пачуццяў і эмоцый.

Выстаўка стала кульмінацыяй урачыстасцей, прымеркаваных да дня нараджэння Уладзіміра Пракапцова. 8 жніўня таксама прайшло ўрачыстае гашэнне маркі і канверта з выявай твораў юбіляра і адбылася прэзентацыя кнігі Барыса Крэпака "Уладзімір Пракапцоў. Квадрыга жыцця" (выдавецтва "Мастацкая літаратура") аб жыццёвым і творчым шляху галоўнага музейнага захавальніка.

Павіншаваць юбіляра ў гэты вечар прыйшлі першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік, мэр Мінска Мікалай Ладуцька, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода Мінска протаіерэй Фёдар Поўны. Госці жадалі імянінніку здароўя, творчых сіл і доўгіх гадоў служэння вялікай справе мастацтва, не забываючы адзначаць уклад Уладзіміра Пракапцова у развіццё нацыянальнай культуры. Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея быў узнагароджаны ганаровай граматай Мінскага гарадскога Савета, граматай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы і памятным знакам.

Выстаўка юбіляра Уладзіміра Пракапцова Сімвалічна, што экспазіцыя будзе прадаўжацца роўна 8 дзён 8 гадзін 8 мінут і 8 секунд.

Уладзімір Іванавіч Пракапцоў нарадзіўся 8 жніўня 1953 года ў вёсцы Жгунская Буда Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. У 1975 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава. З 1998 года з'яўляецца генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

За заслугі перад мастацтвам Уладзімір Пракапцоў удастоены шматлікіх узнагарод, сярод якіх медаль Францыска Скарыны (2008). У 2006 годзе галоўнаму музейнай захавальніку прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Добруша за асабісты ўклад у развіццё музейнай справы на сваёй малой радзіме. У 2012 годзе на першым нацыянальным форуме "Музеі Беларусі" ў Гродне Уладзімір Іванавіч быў прызнаны лепшым кіраўніком музея ў Беларусі. У 2013 годзе яму прысвоена званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі