Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Стд 2013

Пераможца конкурсу "Miss Supranational-2013" атрымае $25 тыс.

17 студзеня, Мінск /Алена Пунтус - БЕЛТА/. Пераможца міжнароднага конкурсу прыгажосці "Miss Supranational-2013", які ўпершыню пройдзе ў Беларусі ў верасні, атрымае $25 тыс. Рашэнне аб правядзенні аднаго з самых прэстыжных модных форумаў у Мінску прынята арганізатарамі конкурсу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла Юлія Дубоўская, прэс-сакратар тэлеканала АНТ, які праводзіць мерапрыемства ў беларускай сталіцы.

Доўгі час форум прымалі ў Лацінскай Амерыцы, а з 2009 года - у Польшчы. У 2012 годзе перамогу атрымала бабруйчанка Кацярына Бурая. Дзяўчына стала першай беларускай, якая атрымала галоўны прыз гэтага конкурсу.

Адбор прэтэндэнтак плануецца пачаць ужо ў лютым. Згодна з правіламі, кожная краіна выбірае ўдзельніц самастойна. Анкетаванне, гутаркі, унутраныя кастынгі - толькі праз паўгода стане вядома, хто ж прадставіць Беларусь на прэстыжным конкурсе.

Стандарты вагі і росту адыгрываюць другарадную ролю. Галоўнае "апець" натуральную прыгажосць - у гэтым адрозненне конкурсу ад іншых модных праектаў. "Тут спаборнічаюць дзяўчаты з іншымі формамі. Не худыя, якіх спецыяльна адбіраюць для гламурных фотасесій. Конкурс імкнецца падкрэсліць жаноцкасць", - сказала прэс-сакратар.

Абавязковая ўмова ўдзелу - размоўная англійская мова. Дзяўчаты павінны лёгка размаўляць не толькі паміж сабой, але і з арганізатарамі. Узровень конкурсу высокі, а значыць, трэба ўмець прэзентаваць не толькі сябе, але і краіну.

"Па тэледзённіках, па ўсіх падзеях можна будзе ацаніць якасць адбору дзяўчат і выбару пераможцы", - адзначыла Юлія Дубоўская.

Тэхналагічная картка правядзення шоу яшчэ распрацоўваецца, тым не менш, арганізатары ўжо вызначыліся з акцэнтамі. Адзін з галоўных аспектаў - стварэнне пазітыўнага спартыўнага іміджу Беларусі за мяжой. Конкурс пройдзе напярэдадні ЧС па хакею 2014. "Мы хочам усіх дзяўчат паставіць на канькі, пазнаёміць з хакеістамі. Хацелася б, каб удзельніцы данеслі да балельшчыкаў, якія збіраюцца на спаборніцтвы, што ў нас ёсць, дзе пакатацца і што паказаць", - дадала Юлія Дубоўская.

Акрамя грашовага прыза пераможцы "Miss Supranational-2013" уручаць і бліскучую карону. Сімвал прызнанага хараства новай міс перадасць пераможца мінулага года Кацярына Бурая.

Выйграць "Miss Supranational" беларускія прыгажуні спрабавалі і раней. Аднак заваяваць удалось толькі два тытулы 1-й віцэ-міс. Іх атрымалі Марына Ляпеша ў 2009 годзе і Людміла Якімовіч у 2011 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі