19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад стартам Алімпійскіх гульняў у Токіа лепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка застаецца трэцяй ракеткай свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На мінулым тыдні Арына Сабаленка не гуляла, у яе актыве па-ранейшаму 6962 ачкі. Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка займае 14-ю пазіцыю ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), маючы 3645 балаў. На мінулым тыдні яна аб'явіла, што не зможа выступіць на такійскай Алімпіядзе.
Топ-10 рэйтынгу WTA:
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 9635 ачкоў;
2. Наомі Осака (Японія) - 7336;
3. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6965;
4. Сафія Кенін (ЗША) - 5640;
5. Б'янка Андрэеску (Канада) - 5331;
6. Эліна Світоліна (Украіна) - 5125;
7. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4975;
8. Іга Свёнтак (Польшча) - 4695;
9. Гарбін'е Мугуруса (Іспанія) - 4165;
10. Сімона Халеп (Румынія) - 4115.
У мужчынскім тэнісным алімпійскім турніры прымуць удзел два беларускія тэнісісты, якія ўваходзяць у першую сотню рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР). Ілья Івашка знаходзіцца на 66-м радку (1038 ачкоў), у Ягора Герасімава 79-е месца (926).
Першая дзясятка рэйтынгу АТР:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 12 113 ачкоў;
2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 10 370;
3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 8270;
4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 8030;
5. Аляксандр Звераў (Германія) - 7340;
6. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 7340;
7. Андрэй Рублёў (Расія) - 6005;
8. Матэа Берэціні (Італія) - 5488;
9. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 4215;
10. Дзяніс Шапавалаў (Канада) - 3625.
Тэнісны алімпійскі турнір пройдзе ў Токіа з 24 ліпеня па 1 жніўня.