Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Dec 2014

Пасольства Беларусі стала ўдзельнікам дабрачыннага каляднага кірмашу Клуба жонак дыпламатаў у Венгрыі

1 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі прыняло ўдзел у 4-м дарбачынным калядным кірмашы, арганізаваным Клубам жонак акрэдытаваных у Будапешце дыпламатаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Венгрыі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі больш за 50 дыпламатычных місій. Яны арганізавалі краінавыя стэнды, куткі нацыянальнай кухні і выступленні творчых калектываў. Беларускі стэнд прыцягнуў вялікую колькасць удзельнікай і гасцей. Выручаныя ад продажу сродкі пойдуць на рэалізацыю шэрага праграм дабрачыннай дапамогі, якія курыруе Клуб жонак дыпламатаў.

Кірмаш прайшоў пад патранатам жонкі Прэзідэнта Венгрыі Аніты Херцаг. У сваім звароце да ўдзельнікаў і наведвальнікаў кірмашу Аніта Херцаг выказала словы ўдзячнасці яе арганізатарам. Яна адзначыла ўнікальнасць праекта, які дае магчымасць на працягу аднаго дня азнаёміцца з культурным багаццем і традыцыямі розных краін свету, дае магчымасць сабраць сродкі для тых, хто ў гэтым мае патрэбу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі