Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Лют 2013

Пасол Францыі ў Мінску напісаў кнігу "Цудатворныя абразы Беларусі"

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры напісаў кнігу "Цудатворныя абразы Беларусі", прадмову да якой склалі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, а таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

"Кніга "Цудатворныя абразы Беларусі" знаёміць з найбольш вядомымі і шануемымі на Белай Русі абразамі", - у прыватнасці напісаў у сваёй прадмове Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Ён таксама адзначыў, што аўтар правёў вялікую работу па збору, вывучэнню і сістэматызацыі матэрыялу.

У РКЦ дадалі, што на нядаўняй сустрэчы ў рэзідэнцыі пасла Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што такую кнігу мог напісаць толькі глыбока веруючы чалавек, якім і з'яўляецца Мішэль Рэнеры. Мітрапаліт таксама адзначыў, што выданне выйшла ў свет у год, калі адзначаецца некалькі юбілеяў: 1700-годдзе Міланскага эдыкта, які даў свабоду хрысціянству, 1150-годдзе стварэння славянскага пісьменства святымі Кірылам і Мяфодзіем, 1025-годдзе хрышчэння Русі і 400-годдзе з'яўлення Будслаўскага абраза Божай Маці.

У сваю чаргу ў пасольстве Францыі ў Беларусі паведамілі, што прэзентацыя кнігі адбудзецца 9 лютага ў 11.00 у час літаратурнай сустрэчы з удзелам Мішэля Рэнеры на ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая праходзіць у нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" з 6 па 10 лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі