Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Ліс 2013

Пасяджэнне Савета па супрацоўніцтву ў галіне адукацыі краін СНД адбудзецца 28 лістапада ў Мінску

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета па супрацоўніцтву ў галіне адукацыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбудзецца 28 лістапада ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У праекце парадку дня больш за дзесяць пытанняў. Члены савета плануюць намеціць тэматыку і дату правядзення III З'езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін СНД, абмеркаваць яго інфармацыйнае суправаджэнне, разгледзець праекты палажэнняў аб Сеткавым каледжы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Садружнасці і аб Міжнародным фестывалі педагагічнага майстэрства.

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць магчымасці пашырэння прымянення дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій адукацыйнымі ўстановамі/арганізацыямі краін СНД у рамках адзінай адукацыйнай прасторы, сістэму прафесійнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі інжынерных, педагагічных і кіраўніцкіх кадраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці, разгледзяць шэраг іншых пытанняў.

Савет па супрацоўніцтву ў галіне адукацыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў быў створаны ў 1997 годзе. У яго склад увайшлі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана. Савет створаны для рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве па фарміраванню адзінай (агульнай) адукацыйнай прасторы СНД і ставіць сваёй задачай далейшае развіццё ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі